Ратавальнікі збіраюцца здзейсніць "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю

Злева кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, справа міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі / mchs.gov.by
Злева кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, справа міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі / mchs.gov.by

Ратавальнікі збіраюцца здзейсніць "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю з абразом "Неапалімая Купіна", які атрымалі ад Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе прэс-служба МНС.

Перадача абраза адбылася ў вёсцы Тарасава каля Мінска. У царкве прайшло набажэнства, у якім удзельнічаў кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін, міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі (былы кіраўнік міліцыі ў Гродзенскай вобласці) з кіраўніцтвам міністэрства.

"Неапалімая Купіна" ёсць у кожнага выратавальніка, бо яна ёсць часткай сімвала нашага ведамства, — казаў Сіняўскі. — І гэта невыпадкова, таму што пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый мы спадзяемся не толькі на свой прафесіяналізм, але і на Госпада Бога, які падтрымлівае і дапамагае нам у нашай справе".

Ратавальнікі збіраюцца здзейсніць "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю
mchs.gov.by
Ратавальнікі збіраюцца здзейсніць "паветраны хрэсны ход" над Беларуссю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі