Разам з Пратасевічам затрымалі яго дзяўчыну — грамадзянку Расіі
Разам з Раманам Пратасевічам 23 траўня ў Мінску затрымалі яго дзяўчыну — студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сафію Сапегу.
Як паведамляецца на сайце ЕГУ, дзяўчына з’яўляецца грамадзянкай Расіі. У ЕГУ яна вучыцца на праграме "Міжнароднае права і права Еўрапейскага союза". Сёлета яна павінна была абараняць магістарскую працу.
"Універсітэт настойвае на неабходнасці прадстаўлення неадкладнай консульскай дапамогі Сафіі. Апроч таго, ЕГУ звяртаецца да міжнародных партнёраў, донараў і праваабарончай супольнасці, каб садзейнічаць неадкладнаму вызваленню студэнткі. Універсітэт падтрымлівае сувязь з сям’ёй Сафіі", — заяўляюць у ЕГУ.
Рамана Пратасевіча затрымалі 23 траўня, пасадзіўшы міжнародны рэйс Афіны — Вільня ў мінскім аэрапорце пад канвоем ваеннага знішчальніка. Пратасевіч — былы галоўны рэдактар тэлеграм-канала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, на яго пачалі крымінальную справу. Акрамя таго, у Беларусі ён унесены ў спіс тэрарыстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.