70 тысяч палякаў падтрымлівалі сваю зборную ў цэнтры Варшавы (фота)

У фан-зоне на тэрыторыі 120 тысяч квадратных метраў на шасці велізарных экранах ўсе жадаючыя змаглі ўбачыць матч адкрыцця Еўра-2012 Польшча-Грэцыя.

Адзначым, што гэта найбуйнейшая за ўсю гісторыю правядзення Еўра фан-зона. Унутр яе гледачы прапускаліся толькі пасля агляду аховай.

Нягледзячы на вялікую колькасць людзей і спартыўныя эмоцыі прагляд матчу прайшоў без вялікіх інцыдэнтаў. Усяго некалькіх чалавек ахова затрымала і перадала паліцыі. 

Нагадаем, што зборныя Польшчы і Грэцыі разыйшліся мірам з лікам 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі