“Басовішча” атрымае фінансаванне
Грошы дасць Міністэрства замежных спраў Польшчы.
У межах конкурсу "Сумесныя польска-беларускія дзеянні" будуць выдзеленыя 100 тысяч злотых (больш 30 тысяч долараў ЗША) фундацыі Вілла Сакратэс — на правядзенне ў гэтым годзе фестывалю маладой Беларусі “Басовішча”. Фундацыя выступае адным з арганізатараў фэсту, паведамляе bialystok.gazeta.pl
Як адзначае выданне, 90 тысяч злотых на “Басовішча” выдзеліла таксама Міністэрства адміністрацыі і лічбавізацыі Польшчы.
“Басовішча 2013” адбудзецца 19-20 ліпеня ў польскім мястэчку Гарадок. На гэты момант вядома, што на фестывалі выступяць Pomidor/OFF, “Перкалаба”, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, Akute, Dzieciuki, The Toobes ды польскі калектыў Indios Bravos.