Беларускі амбасадар хацеў забараніць Свабодны тэатр у Лондане

Беларусі амбасадар у Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч, даведаўшыся пра гэта, патэлефанаваў у лонданскі тэатр і папрасіў аб сустрэчы. На сустрэчы ён заявіў аб тым, што калектыў Мікалая Халезіна не можа прадстаўляць краіну на гэтым грандыёзным форуме, а рабіць гэта павінен дзяржаўны тэатр.

Таксама спадар Міхневіч распавёў арганізатарам фестывалю, што Свабодны тэатр, аказваецца, не забаронены ў Беларусі. Па версіі дыпламата, калектыў сам не хоча працаваць легальна, бо не ў стане прадаць квіткі на свае спектаклі.

Арганізатары фестывалю праігнаравалі заявы амбасадара. Яны сказалі, што глядзелі спектаклі тэатра і ведаюць пра папулярнасць Беларускага Свабоднага тэатра ў свеце, перадае Хартыя’97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі