Брэсцкі суд абараніў правы Свабоднага прафсаюза Беларускага

Пазоўніцай выступала былая адміністратарка фірмы загару “Sunlovestudio”, сяброўка Свабоднага прафсаюза Беларускага. Паводле яе, фірма завінавацілася ёй грошы за 8 месяцаў і працоўную кніжку.


Суддзя Андрэй Канючка дапусціў да ўдзелу ў працэсе ў якасці прадстаўніка пазоўніцы юрысконсульта Свабоднага прафсаюза Беларускага. Пра гэта распавёў кіраўнік Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў:


Лазарэнкаў: "Першай заявай, якую прадстаўнік наймальніка зрабіла ў судзе, быў адвод юрысконсульту СПБ. Па яе розуму, такога прафсаюза няма на прадпрыемстве, і таму абараняць інтарэсы найманага працаўніка Свабодны прафсаюз не можа"


Юрысконсульт СПБ Віталь Нагорны дапамог 23-гадовай брэстаўчанцы рыхтаваць пазоў да фірмы загару, якая была яе першым месцам працы. Наймальнік сцвярджае, што дзяўчына ўвогуле не працавала, “толькі вучылася,  з уласнай ініцыятывы”. Сёння суд заслухаў сведкаў. Рашэнне будзе вынесенае 7 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі