Стваральнікі брэнда:“Працуем над водарам Мінска”

121009_sverdlov_brend.mp3

Брытанцы з фірмы “INSTID”, якой Мінгарвыканкам даручыў стварыць брэнд сталіцы, пакуль не могуць сказаць, што канкрэтна стане сімвалам горада.

“Дакладна мы не вырашылі. Будзе і графічная тэма, і музычная. Цяпер працуем над праектам водару Мінска, смаку Мінска, над вулічным сімвалам горада”, — расказвае стратэгічны дырэктар кампаніі Аляксандр Гранд.

Яшчэ ў жніўні брытанцы выйгралі тэндер на стварэнне брэнда, даследванні вядуцца дагэтуль.

У Мінску ўжо стварылі штаб з валанцёраў.

“Іх праца на пачатковай стадыі. Гэта ў асноўным студэнты і два былыя студэнты. Яны будуць весці дадатковыя праекты: шрыфт Мінска, колер Мінска, кухня… Нам трэба было да 20 валанцёраў і будуць патрэбныя яшчэ”, — расказвае Аляксандр Гранд. І дадае, што валанцёраў набіралі ў тым ліку і праз сацыяльныя сеткі.

У мінскага штаба стваральнікаў брэнда нават ёсць офіс. Але валанцёры там не сядзяць. “Працуюць, але грошы за гэта не атрымліваюць”, — запэўніваюць у штабе.

Чыноўнікі з Мінгарвыканкама пакуль не бачылі ніякіх прыкладаў ці эскізаў брэнда. Пакуль усім задаволеныя, расказваюць у “Інфармацыйна-турысцкім цэнтры "Мінск”:

“На наступным тыдні яны плануюць прыехаць і ўжо будуць вынікі даследаванняў. Мяркую, не раней за лістапад будуць нейкія прапановы па лагатыпе і слогане”.

У Фэйсбуку ў групы праекта толькі 157 лайкаў, то бок, падпісчыкаў. Тут жа знаходзім першы слоган, прапанаваны францужанкай:

"Minsque. Erotique. Exotique. Romantique", — забаўна, іншых прыкладаў пакуль няма.

Нагадаем, на стварэнне брэнда сталіцы Мінгарвыканкам выдзеліў 300 мільёнаў рублёў з бюджэту горада. Тэндэр на стварэнне выйгралі: Наташа і Аляксандр — з лонданскай фірмы “INSTID”.

Фота: bp21.org.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі