Дзяржава перапыніць манаполію “Белтэлекама” на пастаўкі інтэрнэта?

Міхаіл Дарашэвіч: “Я быў бы вельмі асцярожны з тэрмінам “замежныя”. Я думаю, што гэта можа быць айчынная кампанія, якая будзе мець права да міжнародных сетак электрасувязі. Але верагоднасць таго, што манаполія перайдзе да двуполіі існуе”.

Еўрарадыё: А што гэта будзе азначаць для звычайных карыстальнікаў? Ці стане інтэрнэт таннейшым?

Міхаіл Дарашэвіч: “Гэта дастаткова складанае пытанне, бо з эканамічнымі пераўтварэннямі, якія адбыліся гэтай вясной (той жа афіцыйнай дэвальвацыяй беларускага рубля) інтэрнэт стаў рэальна дастаткова танным. Думаю, што ўсе другасныя правайдары адчуваюць праблему недахопу сродкаў для свайго развіцця. І таму мяркую, што кошты наўрад ці паменшацца”.

Еўрарадыё: Атрымліваецца, што ў адчуваннях сярэднястатыстычнага карыстальніка зменіцца якасць інтэрнэта. Яна палепшыцца, так?

Міхаіл Дарашэвіч: “Можа быць, за тыя грошы, якія яны плоцяць зараз, яны змогуць атрымліваць нейкія дадатковыя паслугі. А мне зараз складана назваць іх. У суседніх краінах, напрыклад, вельмі папулярнымі становяцца паслугі, калі людзі ўсё набываюць у адным пакеце — доступ да тэлебачання, тэлефон, інтэрнэт. Гэта як у Польшчы, так і ў Латвіі. Такая паслуга там вельмі папулярная”.

Еўрарадыё: На студзень 2012 года быў запланаваны тэндэр сярод розных кампаніяў, але яго, нібыта, адмянілі за адсутнасці зацікаўленных, няўжо беларускі рынак інтэрнэт-паслугаў такі непрывабны?

  “Канешне ж ён цікавы, бо рост інтэрнэта ў Беларусі паскараецца. Думаю, што гэта ў шмат у чым звязана з гарантыямі інвістыцыяў і заканадаўчай базай. Ідэальная сітуацыя, калі заканадаўчая база гарманізавана з існымі заканадаўчымі актамі ў свеце, калі ў Беларусі прынятыя тыя ж дэфініцыі, што і па ўсім свеце. Такі падыход, вядома, палепшыў бы сітуацыю. З’явілася б перспетыва таго, што ў Беларусь прыйшлі б нейкія глабальныя гульцы, закіцаўленныя, каб рабіць інтэрнэт больш даступным не ў сэнсе коштаў, а ў сэнсе магчымасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі