Эдуарда Лобава ў турме наведаў святар

Паводле словаў святара, Эдуард Лобаў пачуваецца не вельмі добра, "трошкі прыгнечана". Пётра Рудкоўскі цэлебраваў святую Імшу ў кабінеце аднаго з начальнікаў калоніі. Палітвязень паспавядаўся і прыняў святую камунію, інфармуе сайт БХД.
 
Святар распавёў таксама, што паразмаўляць з Эдуардам Лобавым не было магчымасці, паколькі, згодна з правіламі калоніі, з імі ўвесь час прысутнічаў ахоўнік.
 
Эдуард Лобаў і ягоны паплечнік, кіраўнік "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч сёлета былі асуджаныя на 4 і 2 гады турмы адпаведна, нібыта за хуліганства. Маладафронтаўцы сваёй віны не прызнаюць і заяўляюць, што іхняе зняволенне — правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі