Генеральны кантракт на будаўніцтва АЭС могуць падпісаць у пачатку 2012 года

Пра такія планы заявіў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбурзе, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе ўзводзіцца на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Яе маюць узвесці па расійскім праекце АЭС-2006, распрацаваным санкт-пецярбургскімі спецыялістамі. Кошт беларускай станцыі складзе каля 9,4 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі