Каля Дома ўрада прайшла ШОС-акцыя (фота)

21 лютага троые юнакі ў масках сталі каля помніка Леніну каля Дома ўрада і расхінулі свае палітоны. На грудзях у кожнага было напісана па адной літары: "Ш", "О", "С".

Акцыя доўжылася тры хвіліны. Міліцыя не паспела зрэагаваць на яе, адзначаюць "Беларускія навіны". Удзельнікі ШОС-акцыі з'ехалі з месца падзеяў на метро. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі