Кіраўніцтва шклоўскай турмы: Статкевіч падстаўляе калонію

Пра лёс былога кандыдата ў прэзідэнты сёння спрабавалі даведацца магілёўскія праваабаронцы Барыс Бухель і Крысціна Шацікава. Яны здолелі трапіць на сустрэчу да адміністрацыі турмы і задаць шэраг пытанняў.

У калоніі ім паведамілі, што Мікола Статкевіч не мае істотных праблем са здароўем. Яму крыху баліць рука, але ён не перанапружваецца. Спіць на нарах ніжняга ярусу і працуе рознарабочым. На пытанне наконт даты вяселля палітвязня з яго грамадзянскай жонкай Марынай Адамовіч у калоніі не адказалі нічога — дата пакуль не прызначаная.

Што да адсутнасці лістоў ад Статкевіча, дык начальнік калоніі тут ускладвае віну на самога зняволенага. Маўляў, яму спраўна перадаюць лісты з волі, а ён сам нікому не адказвае.

“Са словаў начальніка, Статкевіч такім чынам, напэўна, хоча падставіць калонію”, — распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Барыс Бухель.

111010 Buhel_karotki.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі