Статкевіча і Уса пакаралі найбольш жорстка
У Ленінскім судзе Мінску прагучалі чарговыя прысуды ўдзельнікам Плошчы 19 снежня 2010 года.
Суддзя Людміла Грачова 2,5 гадзіны зачытвала прысуд.
Мікалаю Статкевічу далі 6 гадоў, Дзмітрыю Усу — 5,5 года (яго ўзялі пад варту ў зале суда), Аляксандру Класкоўскаму — 5 гадоў. Усе яны будуць адбываць тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Арцёму Грыбкову — 4 гады з прымусовым лекаваннем ад алкагалізму. Аляксандра Квяткевіча асудзілі на 3,5 года пазбаўлення волі, Дзмітрыя Буланава — на 3 гады.
Андрэя Пазняка асудзілі на 3 гады абмежавання волі (яго вызвалілі ў зале суда).
Фота: gettymages.com