Трое актывістаў БНФ могуць паўтарыць лёс Дашкевіча і Лобава?

Амаль два тыдні таму ля офісу партыі БНФ здарыўся інцыдэнт з ахоўнікам будынку. Мужчына ў свой непрацоўны час знаходзіўся ля ўваходу ў офіс у нецвярозым стане і чапляўся да мінакоў. Маладыя людзі ўзялі мужчыну пад рукі, пасадзілі ў таксоўку і адправілі дадому. Ніякага гвалту пры гэтым яны не чынілі, прыгадаў гэтую гісторыю ў жывым эфіры Еўрарадыё Сяржук Семянюк, адзін з падазраваных.

Але ж праз колькі дзён яго, Алеся Каліту і Максіма Губарэвіча выклікалі на допыт у міліцыю. Іх падазраюць у хуліганстве, здзейсненым групай асобаў. Цікава, што гэтае здарэнне вельмі нагадвае правакацыю, якую 18 снежня 2010 года ўчынілі супраць лідара Маладога Фронту Змітра Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава. Нават адвакаты ўжо кажуць: матэрыялы справы вельмі падобныя. Таму не выключана, што трое актывістаў БНФ могуць апынуцца ў такім самым становішчы.

Сам “пацярпелы” прызнаецца ў прыватнай размове, што на яго ціснуць спецслужбы і прымушаюць даваць паказанні. Ён не супраць падпісаць міравое пагадненне. “Але хітрасць нашага заканадаўства ў тым, што нават калі такое пагадненне падпішуць, то крымінальную справу не спыняць і вінаватых усё адно трэба караць”, — сказаў Сяржук Семянюк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі