У "Графіці" адмянілі канцэрт Вайцюшкевіча

Выступ спевака мусіў прайсці 21 жніўня. Канцэрт Вайцюшкевіча вырашана перанесці, але дакладная дата пераносу невядомая, адзначае nn.by.

Дарэчы, у Мінску апошнім часам даволі часта раптоўна "адмяняюцца" канцэрты незалежных спевакоў і гуртоў. Як паведамляла Еўрарадыё, у апошні момант быў адменены канцэрт гурта "Нейра Дзюбель" ў  кавярні "Лофт", прызначаны на пятніцу. У каментары Еўрарадыё лідар гурта Аляксандр Кулінковіч выказаў меркаванне, што зноў вярнуліся "чорны спісы" непажаданых уладам выканаўцаў.

Месяц таму не адбыўся і юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча ў ДК ветэранаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі