У Маскве пачынаецца мітынг “За справядлівыя выбары”
За паўгадзіны да акцыі на плошчы Сахарава ўжо было каля 10 тысяч чалавек, інфармуе ВВС.
Людзі актыўна падыходзілі да месца мітынгу, які санкцыянаваны ўладамі. Пры гэтым на пад’ём з бліжэйшай станцыі метро “Камсамольская” працаваў толькі адзін эскалатар. У метро раздаюць белыя стужачкі, балёнікі, свісткі і анкеты для жадаючых стаць назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах 4 сакавіка.
Мэта акцыі — запатрабаваць ад уладаў адмены вынікаў выбараў у Дзярждуму. Падобныя мітынгі нязгодных адбываюцца сёння ў дзясятках расійскіх гарадоў. У Санкт-Пецярбурзе на Піянерскай плошчы ўжо затрымалі некалькі чалавек.