У офісе “Вясны” шукаюць бомбу
Міліцыя ачапіла сядзібу незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі і нікога з супрацоўнікаў адтуль не выпускае.
Як паведамляе карэспандэнт Інтэрфаксу, у міліцыю паступіў сігнал, што ў кватэру заносілі падазроныя скрыні. Апроч таго, міліцыянты адабралі ў некалькіх грамадзянаў Расіі, што знаходзяцца там, пашпарты “дзеля высвятлення законнасці знаходжання ў Беларусі”.
А 19.00 у офісе праваабарончай арганізацыі павінна была адбыцца прэзентацыя справаздачы Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека. Журналістаў, якія прыбылі на месца, у офіс не пускаюць.