У Віцебску паказалі выставу “Беларуская дуда” (фота)

Праект “Тыдзень дударскай музыкі ў Беларусі” завітаў у Віцебск пры фінансавай падтрымцы праграмы малых грантаў амбасады ЗША і Этнагістарычнага цэнтра "Явар".

Акрамя стэндаў з фотаздымкамі дудароў і інфармацыяй пра гісторыю дударства на Беларусі, артысты Шальмоўскага тэатру ДыГрыза прадставілі прысутным міні-лекцыю з паказам дакументальнага фільма па гісторыі інструмента. Скончылася выстава невялічкім майстар-класам, падчас якога ўсе жадаючыя змаглі вывучыць традыцыйныя беларускія танцы пад акампанемент дуды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі