Вадзіма Рабцэвіча аштрафавалі на 70 тысяч
Брэсцкага актывіста пакаралі такім чынам за ўлёткі з запрашэннем на Народны сход.
Як паведаміў Еўрарадыё брэсцкі праваабаронца Уладзімір Вялічкін, безумоўна, што прысуд, як і ў справе напярэдадні затрыманага Лявонція Чыпурных, мае палітычны характар. Але, калі ў выпадку з апошнім, арышт — сродак пазбавіць удзелу ў запланаванай на 8 кастрычніка акцыі, то з Рабцэвічам — псіхалагічны ціск. Ён, удакладняе праваабаронца, бацька дваіх дзяцей і сумны досвед правесці ноч ў ізалятары часовага ўтрымання да суду меў упершыню.
Вадзіма Рабцэвіча затрымалі 5 кастрычніка.