З Міколам Статкевічам сустрэўся яго бацька

Былы кандыдат у прэзідэнты, які адбывае 6-гадовы тэрмін зняволення, сапраўды меней скардзіцца на здароўе. Траўмаваная рука паступова загойваецца. Ён па-ранейшаму працуе на лесапілцы, але яму не даводзіцца цягаць бярвенні. Таксама стала вядома, што палітык сапраўды спіць на ніжніх нарах і яму не даводзіцца забірацца наверх, не шкадуючы хворую руку, перадае “Беларускі партызан”.

Зрэшты, “тактыка дробных кепстваў” з боку адміністрацыі калоніі працягваецца. Напрыклад, Міколу Статкевічу кожны тыдзень павінны паведамляць аб стане яго грашовага рахунку. Да дня народзінаў яму паступалі грашовыя пераводы, але да апошняга моманту пра стан рахунку ён нічога не ведаў.  Што тычыцца ліставання, то Статкевіч часткова атрымлівае карэспандэнцыю. Яго лісты старанна мадэруюць і ўказваюць, што трэба пісаць на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі