Жонку Някляева выклікаюць на допыт у КДБ у якасці сведкі
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Вольга павінна з’явіцца ў Камітэт дзяржбяспекі 11 лютага ў 9.30.
Вольгу Някляеву выклікаюць на допыт у КДБ у якасці сведкі, паведамляе Народная Воля.
"Патэлефанавалі і сказалі, што заўтра мяне выклікаюць на допыт у якасці сведкі," — распавяла Вольга Някляева. — "Позву ўручаць адразу на месцы. З чым гэта звязана — не ўдакладнілі. Калі шчыра, нават не сказалі, сведкам па якой справе я з’яўляюся. Магу толькі выказаць здагадку, што справа гэта тычыцца падзеяў 19 сьнежня. Магчыма, будуць задаваць пытанні аб збіцці Уладзіміра Някляева".