РФ сцвярджае, што ва Украіне загінуў 1351 расійскі вайсковец
Генштаб Узброеных сіл РФ сцвярджае, што ва Украіне загінуў 1351 вайсковец. Папярэдні раз пра страты было заяўлена 2 сакавіка — пра амаль паўтысячы загінулых з 24 лютага (за тыдзень). Атрымліваецца, што за наступныя тры тыдні загінулі менш за тысячу чалавек. У гэта слаба верыцца, улічваючы інтэнсіўнасць баёў на некаторых напрамках (у тым жа Марыупалі). Ды і заходнія аналітыкі называюць значна большыя страты расійскай арміі.
А Украіна лічыць, што за месяц былі забітыя больш за 16 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Масква ж гэтую лічбу называе фантастычнай, а сама сцвярджае, што загінулі "больш за 14 тысяч" украінскіх вайскоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.