Рух “За Свабоду” вылучыў 55 кандыдатаў у дэпутаты

Рух “За Свабоду” вылучыў 55 кандыдатаў у дэпутаты

28 верасня на канферэнцыі ў Мінску рух “За свабоду” вылучыў 55 кандыдатаў у дэпутаты. Сярод іх — Юрась Губарэвіч, Алесь Міхалевіч, Віктар Янчурэвіч, Вольга Дамаскіна, Юрый Казакевіч, Вікторыя Таболіч, Раман Кісляк, Хрыстафор Жэляпаў, Віталь Амяльковіч, Пётр Мігурскі, Уладзімір Кацора, Уладзімір Шыла.

Таксама на канферэнцыі сябры руха “За свободу” прынялі заяву ў абарону незалежнасці Беларусі. У ёй арганізацыя заклікала грамадзян у выпадку спробаў Расіі паглынуць Беларусь сілавым або эканамічным шляхам выступіць у абарону суверэнітэту і незалежнасці сваёй краіны ўсімі даступнымі сродкамі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.

Дзеля захавання суверэнітэту Беларусі рух запатрабаваў ад уладаў устрымацца ад заключэння дамовы пра інтэграцыю з Расіяй, а таксама дэнансаваць дамову аб стварэнні Саюзнай дзяржавы “як неэфектыўную і супярэчную нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь”, аднавіць паўнавартасную мяжу паміж двума краінамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі