Са Старога Замку ў Гродне масава звальняюцца супрацоўнікі
Гісторыкі, археолагі і прыродазнаўцы сыходзяць з музею дзясяткамі.
Пра гэта піша газета “Рэспубліка”. Стары Замак эфектна выглядае толькі здалёк, а ўнутры збудаванне ў гаротным стане. Два залы вымушана зачынілі для экскурсіяў, бо там правальваецца падлога. Музей чакае рэстаўрацыі ўжо трыццаць гадоў — у 1980-х гадах быў распрацаваны першы адпаведны праект. У 2007 годзе да яго вярнуліся, але праект патрабаваў значных карэкціровак. Музей уключаны ў дзяржаўную праграму “Замкі Беларусі” на 2012-2018 гады.
Але ж пакуль адтуль з-за маленькіх заробкаў і кепскіх умоваў працы масава звальняюцца супрацоўнікі. Толькі апошнім часам сышло 19 чалавек.