Сацыялістычны інтэрнацыянал заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў

Адпаведная дэкларацыя была прынята напрыканцы пасяджэння Камітэта Сацыялістычнага інтэрнацыяналу краін СНД, Каўказа і Чарнаморскага рэгіёну, які праходзіў 3-4 чэрвеня ў сталіцы Грузіі Тбілісі.


У прынятай дэкларацыі таксама гучыць заклік да спынення пераследу апазіцыйных лідараў і вызваленні з-за кратаў экс-кандыдата ў прэзідэнты сацыял-дэмакрата Мікалая Статкевіча.


У пасяджэнні Камітэта прынялі ўдзел намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў і жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.


Сацінтэрн — гэта адна з найбуйнейшых у свеце міжнародных арганізацый, у склад якой уваходзіць 156 сацыялістычных і сацыял-дэмакратычных партый з 126 краін свету. Генеральным сакратаром арганізацыі з’яўляецца Луіс Аяла (на здымку ў цэнтры).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі