Саладуху і Афанасьевай уручылі медалі "100 год міліцыі Беларусі"

Саладуху і Афанасьевай уручылі медалі "100 год міліцыі Беларусі"

У Міністэрстве ўнутраных спраў адбылося ўручэнне памятных узнагародаў. Іх атрымалі 16 вядомых спевакоў, тэлевядоўцаў і артыстаў. Уручаў узнагароды намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр Барсукоў, паведамляе сайт МУС.

Медалём "100 год міліцыі Беларусі" былі ўзнагароджаныя восем работнікаў культуры і артыстаў эстрады:

Люцыя Герашчанка — тэлевядоўца ранішняй рэдакцыі ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал";

Агата Мацко — рэжысёр-пастаноўшчык прадзюсарскага цэнтра "Арт-мажор" ДУА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";

Вікторыя Алешка — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;

Іна Афанасьева — заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь;

Аляксандр Саладуха — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь;

Ілля Сільчукоў — вядучы саліст Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі;

Аляксандр Папроцкі — гукарэжысёр ВІА "Беларускія песняры";

Максім Пугачоў — артыст ВІА "Беларускія песняры".

Яшчэ восем артыстаў і работнікаў культуры атрымалі падзякі міністра ўнутраных спраў:

Аляксандр Аўраменка — артыст-вакаліст (саліст) ансамбля песні і танца ўнутраных войскаў МУС;

Іван Марчанка — навучэнец другога курса ўстановы адукацыі "Спецыялізаваны ліцэй МУС Рэспублікі Беларусь";

Сяргей Кудрачоў — артыст духавога аркестра ГУУС Мінгарвыканкама;

Юлія Міхайлава — педагог дадатковай адукацыі ДУА Цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці дзяцей і моладзі "Зорка" Фрунзенскага раёна Мінска;

Мікалай Міхайлаў — выкладчык кафедры харэаграфіі ДУА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў";

Дар'я Плюх — культарганізатар культурна-спартыўнага цэнтра УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі";

Багдан Карпаў — гукарэжысёр заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля "Сябры" Беларускай дзяржаўнай філармоніі;

Ганна Шалюціна — вядоўца праграмы дырэкцыі ранішняга вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал".

Спявак Алякснадр Саладуха прызнаўся, што яму вельмі прыемна атрымаць такую ​​ганаровую ўзнагароду. "Уручэнне яе расцэньваю як знак павагі. Гэта сапраўды шмат што для мяне значыць. Некалькі гадоў запар удзельнічаю ва ўрачыстасцях, прымеркаваных да ўсіх важных міліцэйскіх датаў. Сёлета, каб выступіць на канцэрце ў гонар прафесійнага свята ахоўнікаў правапарадку, давялося падкарэктаваць працоўны графік. Рады, што гэтыя намаганні ацанілі так высока", — сказаў артыст.

Пасля ўрачыстай цырымоніі гасцям наладзілі экскурсію па ведамасным музеі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі