Сайт заўзятараў “Кубані”: Ганчарэнка пакіне каманду ўжо 20 жніўня

“Петрэску вяртаецца на пасаду галоўнага трэнера. Разам з ім прыбудзе ў Краснадар і ўвесь яго трэнерскі штаб разам з незабыўным трэнерам-перакладчыкам Эмілем Карас. А таксама, магчыма, яшчэ адзін футбаліст, які бараніў пры маэстра, і пасля яго, колеры галоўнай каманды Краснадарскага краю. Ужо заўтра, 20-га жніўня, Дан Петрэску і яго памочнікі будуць прадстаўлены гульцам “Кубані”. Чым абумоўлена такая замена на трэнерскім мастку? Перш за ўсё тым, што кіраўніцтва клуба было расчаравана той натужнай гульнёй, якую пад кіраўніцтвам Віктара Міхайлавіча Ганчарэнкі прадэманстравала “Кубань” у чатырох стартавых турах першынства”, - гаворыцца ў заяве заўзятараў.

Чуткі аб тым, што беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка будзе звольнены з “Кубані” і яго заменіць румынскі спецыяліст, з’явіліся яшчэ на пачатку лета. Аднак канкрэтных звестак аб пераменах не было. Афіцыйнай інфармацыі наконт прызначэння Петрэску і лёсу былога трэнера барысаўскага БАТЭ Віктара Ганчарэнкі пакуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі