Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі хаваць рана, мяркуе Макей

Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі хаваць рана, мяркуе Макей

Беларусь і Расія разумеюць, што неабходна знаходзіць развязкі па праблемных пытаннях. Пра гэта журналістам 1 сакавіка паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Ён распавёў, што нядаўна меў "вельмі прадметную і канкрэтную размову" з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. "Як некаторыя кажуць, Саюзная дзяржава ўжо не існуе. На нашу думку, яе хаваць рана", — цытуе БЕЛТА словы беларускага дыпламата.

Макей паведаміў, што на сустрэчы з Лаўровым было дасягнута шмат дамоўленасцяў. Ён патлумачыў, што кіраўнікі краін ставяць канцэптуальныя задачы, а дыпламаты абмяркоўваюць канкрэтныя мерапрыемствы. У прыватнасці, абмяркоўваліся памежныя пытанні, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, сітуацыя ў розных гарачых кропках як у рэгіёне, так і свеце ў цэлым. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі