СБУ абнародавала размову баевікоў, якія абстралялі жыхароў Стэпавага (відэа)
Украінскія спецслужбы абнародавалі тэлефонную размову паміж баевікамі так званай "Данецкай народнай рэспублікі".
З размовы вынікае, што абстрэл мірнага населенага пункта Стэпавае здзейснілі менавіта прарасійскія наёмнікі. Пра гэта на брыфінгу ў панядзелак распавёў спікер Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Украіны Андрэй Лысенка, піша "Украінская праўда".
У размове прыводзяцца доказы таго, што адказнасць за гэты абстрэл праз расійскія СМІ баевікі спрабавалі перакласці на ўкраінскіх вайскоўцаў.
У апублікаваным СБУ аўдыёзапісе, паводле іх інфармацыі, размаўляюць "Воўк" — намеснік начальніка штаба "міністэрства дзяржаўнай бяспекі ДНР" і "Корса" — наводчык ўстаноўкі "Град".