СБУ: Баевікі прызналіся ў абстрэле данецкага аэрапорта (відэа)
Размова сепаратыстаў з’явілася на канале YouTube.
Украінскія спецслужбы апублікавалі на сваім канале YouTube размову паміж сепаратыстам, якога называюць “Палкоўнік”, і невядомым баевіком.
Адказваючы на пытанне “Палкоўніка”, ці можна было злавіць тых, хто праводзіў мінамётны абстрэл Данецка, невядомы баявік тлумачыць, што “там літаральна за паўкіламетра блокпост “Усходу”, яны 15 хвілін білі”.
Пасля гэтага “Палкоўнік” перапытвае: “Ну і што? Няўжо нельга было іх злавіць?”, на што атрымлівае адказ: “Можна было, бо гэта б’юць нашы”.
І сам пацвярджае “Нашы б’юць. Я ведаю, што абстрэльваюць з мінамёту Данецк нашы. Гэта я ўсё ведаю".
Фота: REUTERS