S°unduk выдаў прыджазаваны альбом (слухаць)
У пласцінку "Наше время" увайшло 11 трэкаў, адзін з якіх — беларускамоўны.
Гурт S°unduk прэзентуе на сайце Ultra-Music свой трэці па ліку альбом “Наше время”. Аня Хітрык, лідарка каманды, сцвярджае, што пласцінка створаная ў духу папярэдніх “Тамоў” гурта, аднак ёсць тут і джазавыя “разынкі”, прыўнесеныя новым гітарыстам Ягорам Дзыгуном.
Запіс альбома, які складаюць 11 трэкаў, адбываўся ўлетку. Грошы на яго былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу boomstarter.ru.
Сярод песень пласцінкі — беларускамоўная “Сёння не мой дзень” — першая ластаўка будучага цалкам беларускамоўнага альбома.
Фота з сацыяльных сетак