Сепаратысты абураныя эканамічнай блакадай Данбасу з боку Кіева
Адзін з лідараў ДНР Дзяніс Пушылін абвінаваціў украінскія ўлады ў грубым парушэнні мінскіх дамоўленасцяў.
Згодна з новым указам прэзідэнта Пятра Парашэнкі, на акупаванай баевікамі тэрыторыі Данбасу спыняецца абслугоўванне банкаўскіх рахункаў прадпрыемстваў і насельніцтва. Лідары самаабвешчаных ДНР і ЛНР ужо назвалі гэта “эканамічнай блакадай”.
На думку Дзяніса Пушыліна, прадстаўніка ДНР на мінскіх перамовах, указ парушае дамоўленасці. Напрыклад, трэці пункт мінскага пратаколу патрабуе прыняцця закону аб асаблівым статусе Данбасу. Паводле Пушыліна, рэгіён павінен атрымаць эканамічныя льготы і сродкі для аднаўлення.
У сваю чаргу, кіраўнік ЛНР Ігар Платніцкі назваў гэты ўказ генацыдам супраць жыхароў Данбасу, інфармуе Gazeta.ru са спасылкай на расійскія СМІ.