"Шахцёр" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0 (відэа)
11 красавіка прайшлі матчы 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе.
У Салігорску сустракаліся лідары першынства — "Шахцёр" і мінскае "Дынама". Яны не выявілі пераможцы, 1500 гледачоў на стадыёне "Будаўнік" не пабачылі галоў.
Вынікі іншых матчаў: "Мінск" — "Слуцк"—— 1:0, "Нёман" — "Нафтан" — 0:2, "Дняпро" — "Тарпеда-БелАЗ" — 2:2.
У чэмпіянаце лідыруюць "Шахцёр", мінскае "Дынама" і "Нафтан", у якіх па 7 ачкоў пасля трох матчаў.
12 красавіка згуляюць "Белшына" і брэсцкае "Дынама", 13 красавіка — "Гомель" і БАТЭ.