Шайба Грабоўскага дапамагла "Вашынгтону" выйграць у "Сэнт-Луіса" (відэа)
Беларускі форвард Міхаіл Грабоўскі дапамог "Вашынгтону" дамагчыся хатняй перамогі над "Сэнт-Луісам" — 4:1.
Наш суайчыннік адрозніўся на 16-й хвіліне і зрабіў лік 3:0.
Як адзначае "Прессбол", хакеіст правёў на пляцоўцы 13 хвілінаў 29 секундаў і зарабіў "+1" па сістэме "плюс-мінус".
Фота — nhl-transfer.ru