Штучны інтэлект закасіў пад чалавека як ніколі. #ІхНоравы

Мы назбіралі трошкі сусветных навін, якія вас напужаюць.

Мы назбіралі трошкі сусветных навін, якія вас напужаюць. / коллаж Влада Рубанова, Еврорадио

Што такое, сённяшнія навіны з Каардынацыйнай рады здаюцца вам мышынай валтузнёй? Добра, тады вось вам таго-сяго больш маштабнага: ёсць трошкі стромных навін з усяго свету і нават з космасу.

 

Пуцін у Пхеньяне

Невідавочныя напрамкі для падарожжаў выбіраюць тыя, хто ўжо ўсё бачыў, і Уладзімір Пуцін. Гэтым разам кіраўнік Расіі выправіўся ў Паўночную Карэю. Тут ён сустрэнецца з Кім Чэн Ынам.

Гэта першы візіт Пуціна ў Пхеньян з 2000 года. Але яны сустракаліся зусім нядаўна на тэрыторыі Расіі — літаральна ў мінулым верасні.

Мяркуецца, што Расія і КНДР знайшлі шляхі для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Пуціну патрэбныя ракеты, а Кім Чэн Ыну — ежа (кажуць, што ў Паўночнай Карэі голад). Абедзве краіны адмаўляюць, што ёсць нейкае пагадненне аб пастаўках зброі, але калі Пуцін і Кім бачыліся ў мінулы раз, то дамовіліся ўмацоўваць ваеннае супрацоўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі