Шушкевіч назваў сацыёлага Манаева "здраднікам у чыстым выглядзе" (відэа)

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч вельмі адмоўна ахарактарызаваў заснавальніка “Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў” Алега Манаева.



Шушкевіч: "Што наконт пэўных сацыёлагаў, я бы прама сказаў, што Манаеў — здраднік. Ён добра ведае, што не можа быць ніякай сацыялогіі ва ўмовах дыктатуры. І калі трэба, каб дыктатару было прыемна, ён на наступны дзень пасля выбараў кажа, што Лукашэнку падтрымоўвае 52-53% беларусаў. Гэта калі ў гэты час у турме сядзіць Саннікаў. Гэта, фактычна, фальсіфікацыя, але выгадная для яго, і ён зараз можа працаваць у беларускім універсітэце. Хаця раней ён быў апазіцыянерам і баяўся ўехаць у краіну. Здраднікі ў нас маюць някепскія ўмовы. І здраднікі ў такім чыстым выглядзе, як Манаеў, выбачаюся, але я павінен гэта сказаць. У нас на мяжы здрады былі і іншыя людзі, але неяк мы іх уратавалі”.



Традыцыйная “Усходнееўрапейская канферэнцыя” ўжо дзясяты раз праходзіць у Варшаве. 15 ліпеня, у першы дзень мерапрыемства, лідары беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, Андрэй Саннікаў і Станіслаў Шушкевіч прынялі ўдзел у круглым стале па сучаснай сітуацыі ў Беларусі. Закончыцца канферэнцыя 18 ліпеня.



Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі