Шведскае страхавое агенцтва адмовілася ад двух праектаў з Беларуссю
Шведскае агенцтва па экспарце EKN вырашыла адмовіцца ад удзелу ў двух праектах з Беларуссю.
EKN мусіла страхаваць крэдыт на здзелку паміж шведскай фірмай SIEMENS Energy AB і беларускімі дзяржпрадпрыемствамі "Мінскэнерга" і "Брэстэнерга".
Агульная цана праекту, у якім Siemens з'яўляецца пастаўшчыком, — 500 мільёнаў долараў. Нягледзячы на заклікі адмовіцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю, нядаўна кампанія паставіла турбіну для Новаполацка. Мінэнерга застрашвала Siemens магчымымі штрафамі ў выпадку зрываў тэрмінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.