Швейцарыя далучылася да санкцыяў ЕС супраць Расіі

Такім чынам, Швейцарыя далучылася да санкцыяў, якія раней увёў Еўрасаюз. У заяве федэральнага ўрду краіны гаворыцца, што, улічваючы падзеі ва Украіне, было прынятае рашэнне зрабіць дадатковыя захады, накіраваныя на перадухіленне абыходжання міжнародных санкцыяў.

Раней некаторыя санкцыі ЕС было дастаткова лёгка абысці, праводзячы аперацыю на тэрыторыі Швейцарыі. Новыя захады павінны заблакаваць такую магчымасць і пакласці канец гэтай практыцы.

Пяць расійскіх банкаў цяпер павінны будуць атрымліваць спецыяльныя дазволы для выкарыстання доўгатэрміновых фінансавых інструментаў. Швейцарскія філіялы гэтых расійскіх банкаў не павінны будуць атрымліваць спецыяльных дазволаў толькі ў выпадку, калі яны не дзейнічаюць па ўказанні мацярынскай кампаніі. Гэта адпавядае рэчыжу санкцыяў ЕС, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі