Siemens пакідае беларускі рынак

Siemens / Rufus46
Siemens / Rufus46

Афіцыйнае прадстаўніцтва нямецкага канцэрна Siemens у Беларусі будзе ліквідаванае, піша Office Life са спасылкай на супрацоўнікаў прадстаўніцтва кампаніі "Сіменс Энергетыка".

“З 10 лістапада гэтага года было прынятае рашэнне аб ліквідацыі. Гэта значыць Siemens AG пакідае беларускі рынак", — растлумачылі ў беларускім прадстаўніцтве нямецкага канцэрна.

"Сіменс Энергетыка" займалася пастаўкамі машын і абсталявання. Асноўнымі заказчыкамі былі аб'екты энергетычнай галіны Беларусі. Так, напрыклад, Siemens супрацоўнічаў з "Белэнерга". Як цяпер будзе абслугоўвацца ўжо пастаўленае абсталяванне, у "Сіменс Энергетыка" не растлумачылі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі