Сілавікі затрымалі ў Гомелі стваральніка рэйв-праекта "Мара" Паўла Данкава

Павел Данкаў / citydog.io
Павел Данкаў / citydog.io

У Гомелі сілавікі затрымалі 33-гадовага Паўла Данкава (Morgotika) — стваральніка рэйв-праекта "Мара". Яго вінавацяць у ахвяраваннях у фонды салідарнасці і падпісках на "экстрэмісцкія" рэсурсы, піша citydog.io.

Пра затрыманні ў Гомелі стала вядома 2 траўня. Тады сілавікі заявілі пра шасцярых затрыманых. Адным з іх і быў Данкаў.

У лютым 2016 года ён запусціў серыю самых буйных у Беларусі тэхна-рэйваў "Мара". Таксама Данкаў пэўны час працаваў арт-дырэктарам адкрытай прасторы "Верх" на вуліцы Куйбышава, 22 у Мінску.

Першая тэхна-вечарынка "Мара" сабрала больш за тысячу чалавек. Потым такія рэйвы праводзіліся рэгулярна і пастаянна збіралі вялікую колькасць народу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі