У ноч на аўторак у Беларусі чакаецца да 20 градусаў марозу

У аўторак у Беларусі ападкаў не прагназуецца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў 2-7 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 10 да 17 градусаў марозу. Па паўночным усходзе яна апусціцца да 18-20 градусаў ніжэй за нуль. У паўднёва-заходніх раёнах чакаецца ад -7 да -9. Удзень тэмпература складзе ад 0 да -6 градусаў.

Фота — meteoprog.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі