Сіноптыкі: У нядзелю будуць невялікія ападкі, удзень — да +4

15 лютага ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па паўночным усходзе, удзень у асобных раёнах прагназуюцца невялікія ападкі — снег, мокры снег. Месцамі будзе туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні ўмеркаваны, удзень па поўначы — парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў, удзень — ад мінус 2 да плюс 4 градусаў марозу, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі