"Слуцк" і "Гомель" згулялі ўнічыю
Заключны матч 15-га тура чэмпіянату Беларусі прайшоў 30 чэрвеня ў Салігорску, дзе па-ранейшаму праводзяць хатнія паядынкі слуцкія футбалісты.
Забітых мячоў не было, была зафіксаваная нічыя 0:0.
Нагадаем вынікі іншых матчаў, якія адбыліся 28 і 29 чэрвеня: "Дынама" (Брэст) — "Тарпеда-БелАЗ" — 2:1, "Нёман" — "Дняпро" — 4:1, "Шахцёр" — "Нафтан" — 2:0, "Белшына" — БАТЭ — 1:2, "Мінск" — "Дынама" (Мінск) — 0:2.
У мінскіх дынамаўцаў 35 ачкоў, у барысаўчан — 34. Матчы наступнага тура пройдуць 4-6 ліпеня.
Фота — ria.ru