СМІ: Пуцін у тэлефоннай размове пагражаў Парашэнку наступам

Украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Падчас яе Пуцін пагражаў Парашэнку наступам расійскіх войскаў, інфармуе Еспресо.TV. Нібыта, падрабязнасці размовы сталі вядомыя ад прадстаўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны. Ён сцвярджае, што падчас яе ў Парашэнкі знаходзіўся расійскі амбасадар Міхаіл Зурабаў.

Размова працягвалася паўтары гадзіны і пасля яе ўкраінскі прэзідэнт быў у кепскім настроі. Неназваны супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны паведаміў, што Пуцін не толькі "пагражаў наступам", але і патрабаваў прызнання Кіевам сепаратысцкіх рэспублік, адмовы Украіны ад уступлення ў NATO і ЕС.

Адзначаецца, што да згаданай тэлефоннай размовы кантактаў у Пуціна і Парашэнкі не было на працягу тыдня.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі