Спікер Сейма Літвы заявіла, што "ярмо дыктатара" ў Беларусі ўмацоўваецца

Спікер Сейма Літвы заявіла, што "ярмо дыктатара" ў Беларусі ўмацоўваецца

Спікер Сейма Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсан заявіла, што мінскі рэжым працягвае ісці па шляху ўмацавання сваёй дыктатуры. У аўторак яна выказалася з нагоды гадавіны прымусовай пасадкі ў Беларусі пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Грэцыі ў Літву. Вільня ўважліва сочыць за сітуацыяй у Беларусі і падтрымлівае беларусаў, якія "церпяць ярмо дыктатара", падкрэслівае Чміліце-Нільсан.

Як піша Delfi, з нагоды гадавіны падзеяў з самалётам Ryanair 24 траўня ў Сейме Літвы выступіць Святлана Ціханоўская.

Пасля пасадкі ў Беларусі 23 траўня 2021-га пасажырскага самалёта Ryanair выбухнуў гучны скандал, паколькі ў мінскім аэрапорце затрымалі двух пасажыраў — журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапега. Супраць афіцыйнага Мінска ўвялі чарговыя санкцыі, ЕС было прынята рашэнне аб спыненні палётаў над тэрыторыяй нашай краіны (да яго далучылася Украіна і іншыя дзяржавы). У траўні сёлета расіянку Сапега асудзілі ў Гродне на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі