"Справа TUT.by": затрымалі яшчэ некалькі супрацоўнікаў

"Справа TUT.by": затрымалі яшчэ некалькі супрацоўнікаў

25 траўня пасля 11:30 перасталі выходзіць на сувязь тры супрацоўнікі TUT.by. Як паведамляе ТГ-канал выдання, гэта супрацоўнікі SMM-каманды Аля Буркоўская і Максім Пушкін. Таксама знікла сувязь з мужам Алі Дзянісам Буркоўскім, які працуе ў праекце 42.TUT.by. Афіцыйнай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне няма.

Апошняе, што паведамілі Буркоўскія — у іх кватэру хтосьці спрабуе трапіць пад выглядам электрыка.

Чытачы распавялі выданню, што каля дома Буркоўскіх дзяжурыў бусік. Сілавікі вынеслі з іх кватэры тэхніку, а саміх Буркоўскіх кудысьці павезлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі