Справу бацькі і сына Япрынцавых перадалі ў суд Цэнтральнага раёна Мінска

Справу бацькі і сына Япрынцавых перадалі ў суд Цэнтральнага раёна Мінска

У суд Цэнтральнага раёна Мінска паступіла крымінальная справа на трох чалавек, у тым ліку бацькі і сына Япрынцавых, перадае БелаПАН. Фігурантаў справы вінавацяць у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры.

Дата, калі пачнецца судовы разгляд, пакуль не вызначаная.

Інфармацыя пра затрыманне намесніка гендырэктара кампаніі "Трайпл" Уладзіміра Япрынцава і яго сына Казбека з'явілася ў жніўні 2015 года. Але афіцыйнае пацвярджэнне прагучала толькі ў снежні. Расследаваннем займаўся Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

У сакавіку 2016 года кіраўнік КДБ Валерый Вакульчык распавёў, што заяву пра супрацьзаконную дзейнасць Япрынцава падаў кіраўнік групы кампаній "Трайпл" Юрый Чыж і два яго расійскія партнёры.

Дарэчы, падчас расследавання справы Япрынцава ў кампаніі "Трайпл" было выяўленае ўхіленне ад выплаты падаткаў, да якога меў дачыненне сам Чыж. У выніку, у сакавіку КДБ затрымаў і гендырэктара кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі