Справу Ірыны Халіп накіравалі ў суд для паўторнага разгляду

У траўні 2011 года Ірыну Халіп прызналі вінаватай ва ўдзеле ў масавых беспарадках пасля выбараў 19 снежня 2010 года. Яе асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. З таго часу яна не мае права пакідаць Мінск, абавязана кожны тыдзень адзначацца ў міліцыі і быць дома пасля 22:00.

"Калі я апошні раз хадзіла ў інспекцыю адзначацца, мне сказалі, што на мінулым тыдні справа была адпраўлена ў суд, — распавядае Ірына Халіп інфармагенцтву БелаПАН. — З суда пакуль позвы не прыходзіла. Чакаю. Адтэрміноўка прысуду сканчаецца 21 ліпеня. Але гэта нядзеля, так што тэарэтычна паседжанне павінна адбыцца не пазней за наступную пятніцу, 19 ліпеня".

Фота: www.nv-online.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі