Старшыня АБФФ: Які сэнс беларускім клубам ісці ў расійскую Прэм'ер-лігу?

Старшыня АБФФ: Які сэнс беларускім клубам ісці ў расійскую Прэм'ер-лігу?

Старшыня Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Базанаў не бачыць сэнсу ва ўдзеле беларускіх клубаў у чэмпіянаце Расіі (Прэм'ер-лізе).

"Прабіцца туды будзе складана. "Зеніт" фінансуецца "Газпрамам", ЦСКА — "Раснафтай", а "Спартак" — "Лукойлам" У нас няма такой падпіткі. Мы ўжо ў тройку не трапляем. А калі не патрапім, то які сэнс? Пакуль усё на ўзроўні чутак. Гэта нехта пусціў. Цяпер Юрый Вяргейчык паехаў у Маскву — нас запрасілі на Суперкубак. Сустрэнецца, паразмаўляе, але гэта ўсё размовы", — прыводзіць словы Базанава by.tribuna

Ідэю запрасіць беларусаў у расійскую Прэм'ер-лігу раней выказваў прэзідэнт маскоўскага ЦСКА Яўгеній Гінер. У інтэрв'ю газеце "Спорт-Экспрэс" ён паскардзіўся, што даводзіцца гуляць мала матчаў і таму ёсць жаданне запрасіць і беларускі клуб, або казахстанскі ці армянскі.

Удзел клубаў у чужых чэмпіянатах  супярэчыць статуту УЕФА. У свой час выключэнне зрабілі толькі для каманд з Уэльса, дазволіўшы ім гуляць у чэмпіянаце Англіі, бо Уэльс з'яўляецца часткай Вялікабрытаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі