Старшыня БХК: Адмена прысуда Грунову сведчыць аб магчымасці судовых памылак

“Смяротныя прысуды выносяцца абласнымі судамі. Гэта ўсё ж суддзі больш высокай кваліфікацыі. І працэдура сур’ёзная бо сур’ёзны прысуд. Але адмена смяротнага прысуду Вярхоўным судом пацвярджае, што судовыя памылкі ў такіх сітуацыях магчымы. І гэта доказ таго, што смяротнае пакаранне трэба адмяняць”, — гаворыць Алег Гулак.

Нагадаем, што смяротны прысуд Андрэю Грунову Вярхоўны суд адмяніў 22 кастрычніка. Гэта першы за апошнія дзесяць гадоў выпадак, калі адменены смяротны прысуд. Гамяльчаніна Андрэя Грунова падазраюць у забойстве дзяўчыны з асаблівай жорсткасцю.

На фота: Андрэй Груноў у зале суда.

Фота: "Гомельская праўда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі